nachodki.ru интернет-магазин

У Мінскай вобласці ўведзены ў эксплуатацыю інфармацыйны канал (бот) у месенджары Telegram, для аўтаматызаванага інфармавання грамадзян аб работах і аварыях у сферы жыллёва – камунальнай гаспадаркі.

Створаны Telegram-бот дазваляе:

любому грамадзяніну ўвесці канкрэтны адрас у населеным пункце і атрымліваць на свой мабільны тэлефон інфармацыйныя паведамленні аб усіх планавых і пазапланавых работах, у тым ліку аварыях, звязаных са спыненнем альбо пагаршэннем якасці аказання жыллёва – камунальных паслуг (па ўсёй вуліцы, альбо па канкрэтным адрасе), планавых і фактычных тэрмінах завяршэння работ;

у аўтаматычным рэжыме (без неабходнасці звароту ў Контат – цэнтр па кароткім нумары 115) даведацца тэрміны планавага ўключэння (адключэння) ацяплення ў восеньскі (вясновы) перыяд, а таксама тэрміны адключэння (уключэння) гарачага водазабеспячэння ў летні перыяд па любым адрасе Мінскай вобласці.

Крыніцай інфармацыі для працы Telegram-бота з'яўляецца адзіная база даных рэспубліканскага інтэрнэт-партала " Мая Рэспубліка 115.бел» і ўваходзіць у яго склад аўтаматызаваная сістэма «Дыспетчарская служба».

Выкарыстанне Telegram-бота дазваляе аператыўна даводзіць да грамадзян інфармацыю аб ключавых падзеях у сферы аказання жыллёва – камунальных паслуг, без неабходнасці тэлефонных званкоў па кароткім нумары 115, зніжаючы нагрузку на сам Кантакт – цэнтр, асабліва ў «гарачыя перыяды» (Уключэнне/адключэнне ацяплення, гарачага водазабеспячэння), вызваляючы аператараў кантакт – цэнтра ад правядзення кансультацый і памяншаючы час чакання адказу на званкі.

У цяперашні час названы Telegram-бот даступны па лагіне @bel115robot ў мессенджер Telegram, і змяшчае неабходную інфармацыю па аказанні жыллёва-камунальных паслуг.