Шаблоны Joomla 3 тут

У Мінскай вобласці ўведзены ў эксплуатацыю інфармацыйны канал (бот) у месенджары Telegram, для аўтаматызаванага інфармавання грамадзян аб работах і аварыях у сферы жыллёва – камунальнай гаспадаркі.

Створаны Telegram-бот дазваляе:

любому грамадзяніну ўвесці канкрэтны адрас у населеным пункце і атрымліваць на свой мабільны тэлефон інфармацыйныя паведамленні аб усіх планавых і пазапланавых работах, у тым ліку аварыях, звязаных са спыненнем альбо пагаршэннем якасці аказання жыллёва – камунальных паслуг (па ўсёй вуліцы, альбо па канкрэтным адрасе), планавых і фактычных тэрмінах завяршэння работ;

у аўтаматычным рэжыме (без неабходнасці звароту ў Контат – цэнтр па кароткім нумары 115) даведацца тэрміны планавага ўключэння (адключэння) ацяплення ў восеньскі (вясновы) перыяд, а таксама тэрміны адключэння (уключэння) гарачага водазабеспячэння ў летні перыяд па любым адрасе Мінскай вобласці.

У адпаведнасці з арганізацыйна-метадычнымі ўказаннямі па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны на 2021 год, зацверджаным Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, з 20 лютага па 1 сакавіка бягучага года спланавана правядзенне першага этапу адзінага рэспубліканскага дня бяспекі.

  8 кастрычніка 2020года на вучэбна-трэніровачным палігоне КУП «Салігорскводаканал» прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства «Майстар Мінскай вобласці-2020» па прафесіі «слесар аварыйна-аднаўленчых работ». Конкурс арганізаваны і праводзіўся Мінскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, дзяржаўным аб'яднаннем «жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці», а таксама гарадскім камунальным унітарным прадпрыемствам «Салігорскводаканал».

Паслугі кантакт-цэнтра адзінай дыспетчарскай службы Мінскай вобласці з кароткім нумарам 115 даступныя кожнаму жыхару Мінскай вобласці. Прапала электрычнасць, прарвала трубу, не вывозіцца смецце - паведаміць аб любой камунальнай праблеме можна, набраўшы кароткі нумар, і заяўка сыдзе ў працу.

28.05.2020 16:30